← Да ўсіх ініцыятыў
BRS

BRS

Падтрымка беларускіх бежанцаў

Пра праект

Ты не адзін. Мы ведаем, як складана арыентавацца ў міграцыйных працэдурах — асабліва калі на кону твая бяспека і будучыня. BRS — гэта не проста кансультацыя. Гэта сістэмная падтрымка на кожным этапе.

Унікальнасць BRS — у звязцы трох узроўняў: асабістая экспертыза (юрыдычнае суправаджэнне, верыфікацыя, работа з кейсам), офіс (адміністрацыйны і працэдурны рэсурс), ОПК — Аб'яднаны пераходны кабінет (дыпламатычны вымер і палітычны кантэкст). Гэта дазваляе падыходзіць да кожнага выпадку разнастайна, выкарыстоўваючы інструменты, якіх няма ні ў адной структуры паасобку.

Як мы дапамагаем

  • Калі ты на свабодзе і хочаш умацаваць свой кейс. Калі ты яшчэ не затрыманы, але адчуваеш, што тваё дзела патрабуе ўзмацнення — ты прыйшоў па адрасе. Мы дапамагаем легальна і прафесійна выбудаваць аргументацыю задоўга да таго, як сітуацыя стане крытычнай. Як гэта працуе: запаўняеш форму ніжэй → мы звязваемся з табой і ўдакладняем дэталі → праходзім верыфікацыю → сумесна працуем над атрыманнем недастаючых кампанентаў кейса. Гэтая дапамога бясплатная — падтрымаць ініцыятыву можна праз Buy Me a Coffee.
  • Калі ты затрыманы (detention). Гэта самая вострая сітуацыя — і менавіта тут важныя хуткасць і дакладнасць рэакцыі. Акрамя ўсёй работы па ўмацаванні кейса, у дзела ўступае дыпламатычны рэсурс, падключаны да канкрэтыкі тваёй сітуацыі. Кожны выпадак індывідуальны — мы працуем менавіта з тваімі абставінамі, а не па шаблоне.

Спасылкі

Еўрапейскі Выбар