Вярнуцца да спісу
Вольга Зазулінская
#7

Вольга Зазулінская

Грамадская дзеячка, былая кіраўніца фонду «Краіна для жыцця»

Прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы

Прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы (з кастрычніка 2024 года). Працуе над развіццём сістэмы сацыяльнай падтрымкі беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсій.

Бэкграўнд

Нарадзілася ў раённым горадзе Беларусі. Пасля школы пераехала ў Мінск, дзе вучылася і працавала. Па прафесіі бухгалтарка, мае таксама гандлёвую адукацыю. Працавала бухгалтаркай на аўтсорсінгу і займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Грамадска-палітычная дзейнасць

Больш за 10 гадоў займаецца дабрачыннай і валанцёрскай дзейнасцю.

У студзені 2021 года далучылася да фонду «Краіна для жыцця», створанага ў кастрычніку 2020 года ў адказ на маштабныя рэпрэсіі ў Беларусі. Прыйшла як копірайтарка, з лютага 2021 — каардынатарка напрамку дапамогі палітвязням. У кастрычніку 2022 года ўзначаліла фонд.

Рэалізаваныя праграмы: матэрыяльная падтрымка сем'яў палітвязняў, кампенсацыя выдаткаў на лекі, выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці ці стратай блізкага, псіхалагічная дапамога, юрыдычныя і міграцыйныя кансультацыі, праграмы летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў, адкрыццё двух шэлтараў для беларусаў у Вільні.

З кастрычніка 2024 года ў АПК працуе над напрамкамі сацыяльнай палітыкі: падтрымка ўразлівых груп, ахова здароўя, міграцыйная дапамога, падтрымка палітвязняў, праграмы сацыяльнай і гуманітарнай падтрымкі былых і дзеючых добраахвотнікаў.

Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе

Абарона ўразлівых груп беларусаў, падтрымка палітвязняў і развіццё праграм дапамогі людзям, пацярпелым ад рэпрэсій, уключаючы былых і дзеючых добраахвотнікаў.

Асабістае

Маці дваіх дзяцей.

Еўрапейскі Выбар | European Choice