Вярнуцца да спісу
Віталь Малчанаў
#15

Віталь Малчанаў

Спецыяліст у сферы грамадзянскай супольнасці, міжнароднай адвакатуры і публічнай камунікацыі

Прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі

Бэкграўнд

Мае досвед працы з дзяржаўнымі інстытуцыямі, міжнароднымі партнёрамі і дыяспарай. Прафесійны досвед уключае крызіс-менеджмент, расследавальную журналістыку, арганізацыю міжнародных мерапрыемстваў і каардынацыю грамадскіх ініцыятыў.

Да 2020 года — уладальнік бізнесаў.

Грамадска-палітычная дзейнасць

Прадстаўнік Офіса Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі (з красавіка 2022): прадстаўленне беларускага дэмакратычнага руху, каардынацыя дыяспары, арганізацыя мерапрыемстваў, развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Дасягненні: зрабіў беларусаў бачнай палітычнай сілай у Эстоніі і Латвіі; праблемы беларусаў сталі часткай дзяржаўных рашэнняў; адстаяў асобны падыход да беларусаў як ахвяр рэжыму, дзесяткі людзей атрымалі ўцекачства, сотні — праяздныя дакументы.

Намеснік прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы АПК (лістапад 2024 — жнівень 2025): пытанні легалізацыі. Дапамог беларусам у Грузіі, Фінляндыі, Японіі і іншых краінах.

Расследавальны журналіст (верасень 2020 — снежань 2021): аўтар і сааўтар 11 расследаванняў дзеянняў сілавых структур.

Сузаснавальнік MTÜ Valgevene Maja — НКА беларускай дыяспары ў Эстоніі (2020–2022).

Еўрапейскі Выбар