Вярнуцца да спісу
Віталь Гаўрук
#16

Віталь Гаўрук

Піяніст, дырыжор, былы дэпутат Парламента Малдовы (2021–2025), грамадскі актывіст

Дэлегат КР, стваральнік парламенцкай групы падтрымкі Дэмакратычнай Беларусі ў Малдове

Дэлегат Каардынацыйнай рады, фракцыя «Еўрапейскі выбар».

Бэкграўнд

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Кішынёве. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю ім. Чайкоўскага (2011) з адзнакай. Заснавальнік фартэпіяннага дуэту «Aventure Piano Duo» (12 гадоў сумеснай творчасці). Выступае як саліст, камерны музыкант, оперны коўч і педагог.

З 2024 года вучыцца ў Акадэміі музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў (оперна-сімфанічнае дырыжыраванне). З 2026 года — саліст Кішынёўскай нацыянальнай філарамоніі.

У 2021–2025 гадах быў дэпутатам Парламента Рэспублікі Малдова, прадстаўляў мастацкую супольнасць і дыяспару.

Грамадска-палітычная дзейнасць

- 2022–2025: стварэнне і кіраўніцтва парламенцкай групай падтрымкі Дэмакратычнай Беларусі ў Парламенце Малдовы. - Удзел у круглых сталах і канферэнцыях у Вільнюсе, Варшаве, Берліне, Брусэлі, Люксембургу, Рыме, Парыжы. - Уклад у распрацоўку «Люксембургскіх рашэнняў», дэкларацыі Бундэстага і іншых дакументаў. - Распрацоўка дэкларацыі МЗС Малдовы аб непрызнанні «прэзідэнцкіх выбараў» 2025 у РБ. - Арганізацыя пратэстаў ля амбасады РБ у Кішынёве. - Садзейнічанне арганізацыі сустрэч С. Ціханоўскай з прэзідэнткай Маяй Санду і спікерам Ігарам Гросу. - Стварэнне камісій для вырашэння праблем грамадзян Беларусі ў Малдове (від на жыхарства, дакументы, дазволы на працу).

Еўрапейскі Выбар | European Choice