Вярнуцца да спісу
Валерый Мацкевіч
#1

Валерый Мацкевіч

Беларускі палітык і сацыяльны прадпрымальнік

Лідар фракцыі «Еўрапейскі выбар», кіраўнік апарату Аб'яднанага Пераходнага Кабінета

Бэкграўнд

Нарадзіўся 15 жніўня 1983 года ў Бабруйску. Мае вышэйшую эканамічную адукацыю. Вывучаў публічную палітыку ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце.

У палітычным жыцці краіны з 1999 года — больш за 25 гадоў. Адзін з прадстаўнікоў пакалення, якое паслядоўна і самааддана змагалася за свабоду і еўрапейскую будучыню Беларусі.

Грамадска-палітычная дзейнасць

У 2000-ыя быў намеснікам старшыні Маладога Фронту, працаваў з дыпламатычнымі місіямі Еўрапейскага Звязу і ЗША, удзельнічаў у перамовах на самым высокім узроўні.

Прымаў актыўны ўдзел у перадвыбарчых кампаніях 2001, 2006, 2010 і 2020 гадоў. Падчас кампаніі 2020 кіраваў аналітычнай групай у аб'яднаным перадвыбарчым штабе Святланы Ціханоўскай.

У жніўні 2020 прайшоў праз зняволенне на Акрэсціна і ў Жодзінскай турме.

З восені 2020 года — чалец Каардынацыйнай рады. Актыўна ўдзельнічаў у яе рэформе, займаўся стратэгічным планаваннем і міжнародным супрацоўніцтвам, у тым ліку развіваў адносіны з украінскім бокам.

З кастрычніка 2023 года — кіраўнік апарату Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Адказвае за каардынацыю працы, узаемадзеянне паміж структурамі, падрыхтоўку і рэалізацыю рашэнняў.

Прадпрымальніцкая дзейнасць

З 2008 па 2020 год займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Сузаснавальнік стартап-школы для падлеткаў, у якой дзясяткі маладых беларусаў змаглі раскрыць свае таланты і здольнасці, развіць камунікацыйныя навыкі, даведацца пра асновы фінансавай граматнасці і вызначыцца з будучай прафесіяй.

Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе

Штодзённая праца над тым, каб дэмакратычныя сілы былі рэальнай сістэмай, якая прыносіць адчувальны вынік. Ператварэнне ідэй у рэальныя рашэнні.

Еўрапейскі Выбар | European Choice