Вярнуцца да спісу
Станіслаў Салавей
#10

Станіслаў Салавей

Лекар акушар-гінеколаг і анколаг, грамадскі актывіст і аналітык сістэмы аховы здароўя Беларусі

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі «Панацэя»

Бэкграўнд

Мае досвед працы ў дзяржаўных медыцынскіх установах Беларусі, у тым ліку РНПЦ «Маці і дзіця» і 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Працаваў у галіне акушэрства і гінекалогіі, ультрагукавай дыягностыкі і анкалогіі. У цяперашні час працягвае лекарскую практыку ва Украіне.

Грамадска-палітычная дзейнасць

З 2020 года ўцягнуты ў грамадскую дзейнасць, звязаную з абаронай правоў медыцынскіх работнікаў і аналізам сітуацыі ў сістэме аховы здароўя Беларусі.

З 2021 года — старшыня галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аховы здароўя «Панацэя» ў складзе Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Пасля ліквідацыі прафсаюзу працягвае працу ў эміграцыі.

Займаецца сістэмным аналізам стану аховы здароўя ў Беларусі: кадравага дэфіцыту, умоў працы, парушэнняў працоўных правоў і наступстваў рэпрэсіўнай палітыкі для медыцынскай сістэмы. Удзельнічаў у журналісцкіх расследаваннях і сацыялагічных даследаваннях сярод медыцынскіх работнікаў.

Прымае ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі праграм падтрымкі і арганізацыі медыцынскай дапамогі беларусам, у тым ліку палітычным зняволеным.

Еўрапейскі Выбар | European Choice