
Павел Мар'еўскі
Палітолаг, грамадска-палітычны актывіст, ветэран
Віцэ-спікер КР, намеснік кіраўніка Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы
Віцэ-спікер Каардынацыйнай рады 3 склікання. Намеснік кіраўніка Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы. Сябра фракцыі «Еўрапейскі выбар».
Бэкграўнд
36 гадоў. Нарадзіўся ў горадзе Рэчыца, Гомельскай вобласці. Скончыў Інстытут Парламентарызму і Прадпрымальніцтва ў Менску па спецыяльнасці «паліталогія».
Былы добраахвотнік Палка Кастуся Каліноўскага. Сузаснавальнік і кіраўнік Фонду Асацыяцыі Беларускіх Ветэранаў.
Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе
- Умацаванне палітычнага і інстытуцыйнага дыялогу з ЕС, парламентамі і міжнароднымі партнёрамі. Замацаванне еўрапейскай перспектывы Беларусі ў палітыка-прававых дакументах ЕС і прыцягненне праграм падтрымкі для рэформаў і аднаўлення краіны. - Распрацоўка стратэгіі супрацоўніцтва з Украінай: палітычная і міжнародная адвакацыя, гуманітарная падтрымка, экспертнае ўзаемадзеянне ў сферы бяспекі і рэформаў, удзел у распрацоўцы праграм пасляваеннага аднаўлення. - Падтрымка ветэранаў і іншых уразлівых груп: адвакаванне іх правоў і інтарэсаў, садзейнічанне легалізацыі, рэабілітацыі, рэсацыялізацыі. - Распрацоўка рэформаў для пабудовы прававой дзяржавы, эфектыўнай эканомікі і сацыяльнай бяспекі паводле еўрапейскіх стандартаў. Укараненне прынцыпаў вяршэнства права і адмены смяротнага пакарання.