
Ксенія Луцкіна
Журналістка, грамадска-палітычная дзеячка, былая палітзняволеная
Сакратарка дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЭ
Сакратарка дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
Бэкграўнд
Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2006), магістратуру (2007) і аспірантуру (2014) па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
З 2005 года працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Стварала навукова-папулярныя і культурніцкія праграмы, дакументальныя фільмы пра гісторыю і культуру Беларусі. У фільмаграфіі больш за 25 стужак.
Грамадска-палітычная дзейнасць
У жніўні 2020 года далучылася да страйку супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі. Стала членам першага складу Каардынацыйнай рады. Разам з былымі калегамі стварала незалежную медыяплатформу «Тв-Мост».
У КР займалася медыягрупай, праектамі дапамогі рэпрэсаваным, актыўнасцямі беларусаў замежжа.
22 снежня 2020 года была арыштавана. 28 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў 8 гадоў пазбаўлення свабоды па ч. 1 арт. 357 па «справе Каардынацыйнай рады». 20 жніўня 2024 года выйшла на волю па памілаванні. 3 сакавіка 2025 года выехала за межы Рэспублікі Беларусь.
Цяперашняя дзейнасць
Жыве ў Берліне. Актыўна займаецца адвакацыяй палітычных зняволеных, супрацоўнічае з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Працягнула журналісцкую дзейнасць супрацай з нямецкімі медыя. Рэгулярна супрацоўнічае з еўрапейскімі палітыкамі па беларускіх пытаннях.
Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе
- Міжнародная дзейнасць і адвакацыя палітычных зняволеных, іх правоў і ўладкавання пасля вызвалення. - Адвакацыя правоў беларусаў у ЕЗ. - Адстойванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі. - Падтрымка незалежных медыя, навукі і культуры.