Вярнуцца да спісу
Кацярына Васількаван (Catherine Bauré)
#12

Кацярына Васількаван (Catherine Bauré)

Юрыстка, праваабаронца, заснавальніца і прэзідэнтка La Ligue de la Fraternité

Юрыстка, праваабаронца, прадстаўніца Народнага консульства ў Ніццы

Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніццы (Францыя).

Бэкграўнд

Юрыстка ў галіне адміністрацыйнага права, права замежнікаў і права прытулку ў Францыі. Атрымала падрыхтоўку ў галіне публічнага права, міжнароднага гуманітарнага права і дыпламатычнай дзейнасці.

З 2018 года вядзе незалежную юрыдычную практыку. У цэнтры яе працы — прававое і адміністрацыйнае суправаджэнне людзей у сітуацыі вымушанай міграцыі, а таксама абарона іх правоў ва ўмовах складаных бюракратычных працэдур.

Грамадска-палітычная дзейнасць

У 2019 годзе заснавала і ўзначаліла асацыяцыю La Ligue de la Fraternité, якая займаецца юрыдычнай, адміністрацыйнай, сацыяльнай, гуманітарнай і культурнай падтрымкай. Спалучае праваабарончую працу з развіццём супольных формаў салідарнасці, падтрымкай беларусаў у выгнанні і ўмацаваннем беларускай культурнай і моўнай прысутнасці ў Еўропе.

З 2020 года — удзельніца ініцыятывы Народныя амбасады Беларусі. З 2026 года прадстаўляе Народнае консульства Беларусі ў Ніццы. Дапамагае беларусам у выгнанні арыентавацца ў адміністрацыйных і прававых працэдурах.

Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе

- Права павінна працаваць для чалавека — дапамагаць людзям карыстацца сваімі правамі. - Абарона беларусаў у выгнанні як частка барацьбы за будучыню Беларусі. - Салідарнасць павінна быць арганізаванай — структуры дапамогі, адказнасць і доўгатэрміновая праца. - Культура і мова — аснова нацыянальнай устойлівасці. - Еўрапейскі выбар — гэта выбар права, годнасці і адказнасці.

Еўрапейскі Выбар | European Choice