Вярнуцца да спісу
Іван Бачарэнка
#13

Іван Бачарэнка

Грамадзка-палітычны актывіст і прадпрымальнік, прадстаўнік новай дэмакратычнай беларускай дыяспары ў ЗША

Сузаснавальнік Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы

У дэмакратычным руху са студэнцкіх гадоў.

Бэкграўнд

Яшчэ студэнтам быў прыхільнікам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У гады навукова-даследчай працы на гістарычным факультэце БДУ актыўна выступаў супраць рэпрэсій, узурпацыі ўлады, размяшчэння расійскіх ваенных баз у Беларусі і залежнасці краіны ад Расіі.

З 2013 года — прадпрымальнік. З 2014 года — сябра партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».

Грамадска-палітычная дзейнасць

У эміграцыі засяродзіўся на стварэнні дыяспары ў Паўночнай Караліне і развіцці сувязяў з беларускімі супольнасцямі ў ЗША.

  • Заснавальнік суполкі «Беларускія Сцежкі Каралін».
  • Сузаснавальнік Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы, сябра Галоўнай Управы.
  • Арганізатар культурных і асветніцкіх мерапрыемстваў у ЗША.

Працуе над ператварэннем дыяспары ў структураваную палітычную сілу. Публічна не прызнае легітымнасць рэжыму, выступае за міжнародны ціск, вызваленне палітвязняў і дэмакратычныя пераўтварэнні.

Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе

  • Абарона правоў беларусаў за мяжой.
  • Узаемадзеянне з уладамі ЗША.
  • Каардынацыя дыяспары і палітычная суб'ектнасць дыяспары.
  • Падтрымка дэмакратычных змен і палітвязняў.
  • Папулярызацыя беларускай дыяспары праз імпрэзы і супрацу з амерыканцамі.
Еўрапейскі Выбар