
Ірына МакЛейн
Сацыяльная работніца, псіхолаг, менеджарка дзяржаўнага кіравання
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Бэкграўнд
Больш за 15 гадоў досведу працы ў сферы аховы здароўя, сацыяльнай палітыкі і навукі.
Адукацыя: - Магістр псіхалогіі — БДПУ ім. М. Танка (2003). - Паслядыпломная адукацыя, фасілітатар і медыятар — Універсітэт Роберта Гордана, Шатландыя (2015). - Магістр сацыяльнай работы — Універсітэт Дандзі, Шатландыя (2018). - Навуковая стажыроўка «Сацыяльная работа ў межах Еўропы» — Універсітэт Мальмё, Швецыя (2018). - Бакалаўр бізнес кіравання ў дзяржаўным сектары — Каледонскі ўніверсітэт Глазга, Шатландыя (2020).
У цяперашні час працуе каардынатаркай аховы здароўя і сацыяльнай абароны ў Нацыянальнай службе аховы здароўя Шатландыі. Узначальвае распрацоўку даследчых стандартаў для сацыяльных службаў.
Грамадска-палітычная дзейнасць
З 2021 года прадстаўляе Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі.
У 2024 годзе прызначаная намесніцай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК. Каардынуе сацыяльныя ініцыятывы Кабінета, працуе над праграмамі падтрымкі беларусаў, рэпрэсаваных рэжымам.
Членка Шатландскай нацыянальнай партыі. Узначальвае ячэйку акругі Заходні Эдынбург. Менеджарка выбарчай кампаніі кандыдаткі ў дэпутаты Парламента Шатландыі. Уваходзіць у Камісію па распрацоўцы палітыкі партыі.