Вярнуцца да спісу
Глеб Івашкевіч
#9

Глеб Івашкевіч

Грамадзка-палітычны актывіст, прадстаўнік беларускай дыяспары ў ЗША

Намеснік старшыні партыі «Краіна для Жыцця», сябра Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы

Удзельнік дэмакратычнага руху з 2020 года.

Бэкграўнд

Актыўны ўдзельнік і арганізатар пратэстаў 2020 года ў Віцебску. У 2021 годзе пераехаў у ЗША, дзе засяродзіўся на практычнай дапамозе беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў. Удзельнічаў у эвакуацыі людзей з Беларусі, якім пагражаў перасьлед.

На сённяшні дзень дапамог 17 беларусам прайсці праз складаныя імігранцкія працэсы ў ЗША, уключна з выпадкамі затрымання.

Грамадска-палітычная дзейнасць

  • Намеснік старшыні партыі «Краіна для Жыцця»; старшыня назіральнай рады грамадзкага руху «Краіна для Жыцця».
  • Сябра Галоўнай Управы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы.
  • Афіцэр па публічных сувязях Belarus Freedom Philadelphia.
  • Заснавальнік газэты «Рэальныя Навіны».

Заснавальнік каардынацыйнага механізму па іміграцыйнай падтрымцы паміж Асацыяцыяй Беларусаў у Амэрыцы, офісам Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаным пераходным кабінэтам.

Арганізатар культурных мерапрыемстваў у ЗША, накіраваных на захаванне і развіццё беларускай культуры.

Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе

  • Абарона правоў беларусаў за мяжой.
  • Сістэмная іміграцыйная падтрымка.
  • Узмацненне каардынацыі паміж дыяспаральнымі ініцыятывамі.
  • Ператварэнне дыяспары ў рэальны палітычны рэсурс.

Асабістае

Жанаты, бацька трох дзяцей.

Еўрапейскі Выбар