
Галіна Ляшкевіч
Актывістка, паліталагіня, папулярызатарка гістарычнай памяці ў эміграцыі
Грамадская актывістка, кіраўніца Сакратарыята TVP Belsat
Балатавалася ад фракцыі «Еўрапейскі выбар» на выбарах у КР у 2024. За свой актывізм прызнана экстрымісткай.
Бэкграўнд
З 2004 года жыве ў Варшаве. Навучалася ў Варшаўскім Універсітэце на факультэце журналістыкі і палітычных навук (паліталогія, міжнародныя даследаванні, адміністрацыя ворганаў самакіравання). Удзельніца Стыпендыяльнай Праграмы ім. Кастуся Каліноўскага.
Паходзіць са старадаўняга шляхецкага рода, які змагаўся за незалежнасць Беларусі з часоў царату.
Мовы: беларуская (свабодна), польская (свабодна), англійская (B1), гішпанская (A2).
Грамадска-палітычная дзейнасць
З 2006 года — актыўная ўдзельніца грамадзянскіх ініцыятыў, культурна-асветніцкіх праграм і акцый на карысць дэмакратычных змен у Беларусі.
Апошняе месца працы: кіраўніца Сакратарыята трох рэдакцый Асродка замежных медыя Польскага тэлебачання (TVP Belsat) — каардынацыя працэсаў, каманд і камунікацый паміж аддзеламі.
Валанцёрка сакратарыята Каардынацыйнай рады (2024): мадэрацыя паседжанняў, вядзенне дакументацыі, падрыхтоўка сустрэч.
Працавала ў Fundacja Prospect (эканамічны аддзел), міжнародным дзіцячым садку.
Спявала ў Варшаўскім Вольным Хоры. Здымалася ў фільме «Беларускі рэзыстанс». Грала ў тэатральнай студыі.
Сяброўка: Саюза палякаў Беларусі (2002–2007), «Зубра», Саюза на карысць Дэмакратыі ў Беларусі.
Асабістае
Выхоўвае 9-гадовую дачку-білінгву Алісу, якая мае здольнасці ў праграмаванні і мастацтве.
Захоплення: генеалогія, амерыканістыка, філасофія, science fiction.