
Антаніна Канавалава
Грамадская актывістка, былая палітзняволеная, маці шасці дзяцей
Грамадская актывістка, былая палітзняволеная
Бэкграўнд
37 гадоў. Нарадзілася ў Мінску ў сям'і ваеннага. Атрымала адукацыю па спецыяльнасці «паліталогія» ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва.
У 2025 годзе прайшла курс псіхалагічнай падтрымкі ад каманды «Фенікс» і праваабарончы курс у школе «Тэрыторыя правоў».
Грамадска-палітычная дзейнасць
У 2006 годзе ўпершыню выйшла на плошчу — гэта стала пачаткам усвядомленага інтарэсу да палітыкі. З 2011 па 2014 год займалася арганізацыяй дзіцячых святаў і зборам падарункаў для дзіцячых дамоў Беларусі.
У 2020 годзе актыўна ўключылася ў грамадска-палітычныя працэсы: удзельнічала ў пікетах, была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай, валанцёрам па зборы подпісаў, каардынавала працу валанцёраў па Беларусі.
За грамадзянскую пазіцыю была рэпрэсавана — з'яўляецца былой палітзняволенай (у 2024 годзе выйшла на волю з каленіі).
Сёння займаецца каардынацыяй гуманітарнай дапамогі і падтрымкай людзей у складаных жыццёвых абставінах. Развівае напрамак дапамогі пажылым людзям.
Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе
- Падтрымка сем'яў і дзяцей ва ўразлівым становішчы. - Развіццё сістэмнай сацыяльнай дапамогі. - Падтрымка пажылых людзей. - Умацаванне грамадзянскай салідарнасці.
Асабістае
Маці шасці дзяцей, чацвёра з якіх прыёмныя.