Вярнуцца да спісу
Анастасія Свіркова
#11

Анастасія Свіркова

Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі

Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі

З 2020 года актыўна ўдзельнічае ў міжнароднай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху.

Грамадска-палітычная дзейнасць

Займаецца міжнароднай адвакацыяй, супрацоўнічае з еўрапейскімі палітычнымі інстытуцыямі, грамадзянскай супольнасцю і медыя, каб прыцягваць увагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і дапамагаць беларусам за мяжой, рэпрэсаваным па палітычным матывам.

Шмат працуе з беларускай дыяспарай: каардынуе грамадскія ініцыятывы, спрыяе наладжванню супрацоўніцтва паміж актывістамі, экспертамі і палітыкамі, падтрымлівае беларусаў у вымушанай эміграцыі.

Асобную ўвагу надае развіццю салідарнасці, павышэнню грамадзянскай і палітычнай адукаванасці і ўзмацненню беларускай супольнасці за мяжой.

Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе

Міжнародная салідарнасць, адукацыя і супольныя дзеянні як ключ да набліжэння дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

Еўрапейскі Выбар | European Choice