Вярнуцца да спісу
Аліна Харысава
#6

Аліна Харысава

Паліталагіня з досведам працы ў міжнародных інстытуцыях, парламенце і грамадзянскім сектары

Міжнародная сакратарка Задзіночання Беларускіх Студэнтаў

Бэкграўнд

Паліталагіня з досведам працы ў Бундэстагу Германіі і супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытуцыямі. Разумее, як працуе парламент, як прымаюцца рашэнні і як прасоўваюцца інтарэсы краіны на міжнародным узроўні.

Міжнародная сакратарка Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, прадстаўляе беларускія акадэмічныя інтарэсы ў Еўропе. Уваходзіць у The European Association of Political Consultants (EAPC).

Грамадска-палітычная дзейнасць

З 2020 года была актыўнай часткай нямецкай дыяспары. Пасля ліквідацыі незалежных НДА ў Беларусі заснавала ініцыятыву «Яна/Ёй», якая аказвала падтрымку жанчынам, што сутыкнуліся з хатнім гвалтам.

Два гады штодзённа вяла беларускі навінавы канал з мільённымі ахопамі.

Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе

Праца ў міжнародным накірунку: прасоўванне пытанняў бяспекі, адвакацыя ўразлівых груп, доступ да адукацыі і вырашэнне візавых пытанняў, каб міжнародныя інстытуцыі дапамагалі беларусам не словамі, а справамі.

Еўрапейскі Выбар | European Choice