Вярнуцца да спісу
Аляксандра Мамаева
#5

Аляксандра Мамаева

Сяброўка фракцыі «Еўрапейскі выбар»

Кіраўніца Міжнароднай камісіі КР, кіраўніца дэлегацыі ў ПАРЭ

Кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады. Прадстаўніца КР у Кантактнай групе Рады Еўропы. Кіраўніца дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЭ. Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі.

Бэкграўнд

Нарадзілася ў Берасці. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны». Скончыла курс ВБЎ па функцыянаванні і палітыках Еўрапейскага звязу. Дыпломную працу прысвяціла гісторыі Еўрапейскага звязу.

Жыве ў Славеніі ўжо 11 гадоў. Заснавальніца кампаніі «Сонечны вецер» — арганізацыі адпачынку на парусных яхтах. Капітан паруснай яхты, прайшла больш за 30 000 марскіх міль.

Грамадска-палітычная дзейнасць

З маладосці займалася палітычнай дзейнасцю: узначальвала «Моладзь АГП» па Брэсцкай вобласці, арганізоўвала моладзевыя выбарчыя кампаніі, працавала ў выбарчых штабах у Мінску і Берасці.

У 2004 годзе была назіральніцай на рэферэндумах у Польшчы і Літве аб уступленні ў ЕС.

Да актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці вярнулася ў жніўні 2020 года. Адна з ініцыятарак стварэння сеткі Народных амбасадаў Беларусі і яе каардынатарка.

Сябра Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Узначальвае Міжнародную камісію КР. Прадстаўляе беларускія дэмакратычныя сілы ў Кантактнай групе Рады Еўропы і ўзначальвае дэлегацыю ў ПАРЭ.

Удзельнічала ў распрацоўцы і прасоўванні «Люксембургскіх рашэнняў» як комплекснага падыходу да вырашэння дакументальных праблем беларусаў у выгнанні.

Распрацавала стратэгічны дакумент «Прыярытэты міжнароднай дзейнасці дэмакратычных сіл» з ідэяй «Незалежная, дэмакратычная, еўрапейская Беларусь».

Як каардынатарка па зялёнай эканоміцы ў эканамічнай камандзе Офіса Святланы Ціханоўскай распрацавала канцэпцыю «Зялёная эканоміка Беларусі».

Прыярытэты ў Каардынацыйнай радзе

Сістэмна замацаваць міжнародную суб'ектнасць дэмакратычных сіл і забяспечыць рэальную абарону правоў беларусаў за мяжой. Прыярытэты: легалізацыя і дакументаванне, выдача візаў і свабода перамяшчэння, доступ да банкаўскіх паслуг, супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям (у тым ліку пераследу праз Інтэрпол), пашырэнне прадстаўніцтва ў еўрапейскіх інстытуцыях і ўмацаванне каардынацыі міжнароднай працы.

Асабістае

Аб'ехала амаль усю Беларусь аўтастопам. Падарожнічала ў больш чым 50 краінах. Захапляецца дайвінгам. Прайшла 300 км па шляху Святога Якуба ў падтрымку палітвязняў. У Славеніі правяла кампанію супраць экстрадыцыі беларуса па запыце Інтэрпола. Валодае мовамі: беларускай, рускай, англійскай, славенскай, украінскай, польскай, нямецкай, крыху іспанскай і італьянскай. Замужам, маці дачкі і сына.

Еўрапейскі Выбар | European Choice